Віктар Яўгенавіч Старжы́нскі (нар. ) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1988).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Барысаў. Скончыў сямігадовую школу, Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспартуТатьяна Сычкова Всю жизнь — Её величеству Науке // Могилёвские ведомости . Паступаў у Маскоўскі электрамеханічны інстытут інжынераў транспарту і ў 1953 годзе быў накіраваны ў створаны Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, які скончыў у 1958 годзе. Быў размеркаваны ў паравознае дэпо станцыі Новасакольнікі ў Пскоўскай вобласці і па існаваўшаму ў той час правілу працаваў качагарам на грузавым цягніку. У 1959 годзе па ініцыятыве У. А. Белага быў створаны Гомельскі філіял лабараторыі трываласці і даўгавечнасці дэталяў машын (пры Інстытуце машыназнаўства Акадэміі навук БССР, з 1961 года ў складзе Аддзялення Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук БССР, пазней Аддзел механікі палімераў Акадэміі навук БССР, з 1969 года Інстытут механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР, сучасны Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН БеларусіИтория института // Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі), куды з 15 красавіка В. Я Стражынскі быў залічаны на пасаду інжынера-канструктара. У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1971 года займаў пасаду загадчыка лабараторыі, 3 1989 года — загадчыка аддзела.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па метадах разліку, праектавання і тэхналогіі вырабаў дэталей машын з палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, аптымізацыі кінематычных схем прыводаў прыбораў. Распрацаваў метады разіку паказчыкаў дакладнасці і геаметрычных параметраў зубчастых колаў з пластмас і тэхналагічнай аснасткі для іх вырабу.

Аўтар шэрагу вынаходстваў, абароненых патэнтамі.

Сярод апублікаванага: Прикладная механика слоистых тел из композитов: Плоские контактные задачи. / В. В. Можаровский, В. Е. Старжинский — Мн.: Наука и техника, 1988. — 271 с. Металлополимерные зубчатые передачи / В. А. Белый, В. Е. Старжинский, С. В. Щербаков ; АН БССР, Ин-т механики металлополимерных систем. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 351 с. Точные пластмассовые детали и технология их получения / В. Е. Старжинский [и др.]. — Мг.: Навука і тэхніка, 1992. — 307 с. — ISBN 5-343-00804-6. Элементы привода приборов: расчёт, конструирование, технологии / под ред. Ю. М. Плескачевского. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 769 с. — ISBN 978-985-08-1429-6. Зубчатые передачи и трансмиссии в Беларуси: проектирование, технология, оценка свойств / Альгин В. Б., Антонюк В. Е., Ишин Н. Н., Старжинский В. Е., Шилько С. В. и др. под общ. ред. В. Б. Альгина и В. Е. Старжинского. — Минск: Беларуская навука, 2017. — 406 с. — ISBN 978-985-08-2119-5 Словарь-справочник по зубчатым передачам : Рус.-англ.-нем. / В. Е. Старжинский, В. Е. Антонюк, М. М. Кане, С. В. Шилько; Под ред. В. Е. Старжинского — Гомель: ИММС НАНБ, 2002. — 68 с. — ISBN 985-6477-20-4.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1972) Лаўрэат Конкурсу імя першадрукара Івана Фёдарава Расійскай інжынернай акадэміі 2020 года за манаграфію «Зубчатые передачи и трансмиссии в Беларуси: проектирование, технология, оценка свойств» (разам з У. Б. Альгіным, У. Я. Антанюком, С. В. Шылько, М. М. Ішыным)Итоги Конкурса имени первопечатника Ивана Фдорова на лучшую публикацию по научно-исследовательской и научно-методической работам по результатам 2020 года .

Літаратура

Спасылкі Итория института // Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі Татьяна Сычкова Всю жизнь — Её величеству Науке // Могилёвские ведомости База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі