Ада Элізабэт Чэ́стэртан (, дзявочае прозвішча Джонс (), пісала пад псеўданімам Сесіл Чэстэртан (); 30 чэрвеня 1869, Далвіч, Лондан, Брытанская імперыя — 20 студзеня 1962, Лондан, Злучанае Каралеўства) — брытанская журналістка, пісьменніца, філантропка, сацыялісткаAda Chesterton, Spartacus Educational, https://spartacus-educational.com/Ada_Chesterton.htm.
Біяграфія Ада Джонс (пазней Чэстэртан) нарадзілася ў Далвічы ў 1869 годзе. Пачала працаваць на Фліт-стрыт ва ўзросце шаснаццаці гадоў.
Яна была вядома тым, што пісала пад псеўданімамі: John Keith Prothero і Mrs Cecil ChestertonBernard Bergonzi, ‘Chesterton, Cecil Edward (1879–1918)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004..
У яе былі адносіны на працягу ўсяго жыцця з Сесілам Чэстэртанам, які таксама быў журналістам і братам пісьменніка Гілберта Чэстэртана.
Ада Джонс і Сесіл Чэстэртан пабраліся шлюбам у 1916 годзе, перш чым ён пайшоў служыць салдатам падчас Першай сусветнай вайны. Яе муж выжыў пасля ранення, але з часам захварэў на нефрыт. Ада Чэстэртан прыехала да яго ложка непасрэдна перад смерцю, і яна была адзінай чаліцай сям'і на яго паховінахMark Knight, ‘Chesterton, Ada Elizabeth (1869–1962)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004; online edn, Jan 2014, https://www.oxforddnb.com/display/10.1093/ref:odnb/9780198614128.001.0001/odnb-9780198614128-e-39077.
Пасля смерці мужа яна з'ехала ў Польшчу на сродкі Daily Express. Наведала СССР і напісала дзве кнігі ўражанняў-успамінаў.
Працавала драматычнай крытыцай у часопісе G. K.'s Weekly свайго швагра.
Разам з Ральфам Нілам напісала некалькі п’есаў.
Яна стварыла дамы-прытулкі Сесіл, вядомыя сёння як Цэнтральны жыллёвы фонд Сесіл, якія прадастаўлялі жылья жанчынам, якія не мелі месца да жыцця. Яны былі прафінансаваны дзякуючы рэкламе, якую стварылі яе кнігі пра жыццё ў галечы. Дамы былі названы ў гонар яе памерлага мужаKirsten Jarrett, In Darkest London: Investigating Destitution in the 1920s, January 23, 2012, Voluntary Action History Society, http://www.vahs.org.uk/2012/01/chesterton-jarrett/.
Ада Чэстэртан памерла ад цэрэбральнага трамбозу і цэрэбральнага атэрасклерозу ў доме састарэлых у Кройдане (Лондан) у 1962 годзе.
Творчасць Дэбютавала ў 1925 годзе з кнігай "In Darkest London". У 1925 годзе яна брала інтэрв'ю ў бясхатніх жанчын у Лондане. Яна вырашыла правесці даследаванне галечы ў сталіцы, пражыўшы два тыдні на вуліцы ў 1925 г. Па словах яе біёграфа: «Рэдактар Sunday Express, які пагадзіўся апублікаваць яе досве, паспрачаўся, што яна доўга не пратрымаецца. Ён прайграў заклад, бо яна прадавала запалкі, жабравала на вуліцы і спала ў розных сховішчах». На аснове гэтага досведу пісьменніца апублікавала газетныя артыкулы, якія ў канчатковым выніку былі апублікаваны ў якасці яе першай кнігі "In Darkest London". Яна стварыла іншыя падобныя кнігі на аснове поспеху сваёй першай кнігі.
Працавала замежнай карэспандэнтай і апублікавала такія кнігі, як «My Russian Venture» («Мае расійскія прыгоды» (1931) і «Young China and New Japan» (Малады Кітай і Новая Японія, 1933). Услед за першай кнігай "In Darkest London" напісала яшчэ адну кнігу пра беднасць «Women of the Underworld» (1936). Наступнай яе кнігай сталі «Чэстэртаны» (1941). Падчас Другой сусветнай вайны зноў наведала Савецкі саюз і выдала кнігу «Салют Саветам» (1942).
Сесіл Чэстэртан і Беларусь Падчас наведвання СССР спынялася ў Беларусі. Апісала сваю вандроўку па савецкай Беларусі.
Адам Мальдзіс адным з першых пазнаёміў беларускае чытацтва з англійскай журналісткай і пісьменніцай, якая на 120 старонках кнігі «Мае расійскія прыгоды» (1931) пакінула цікавыя заўвагі і ўражанні ад наведвання БеларусіА. Мальдзіс, 3 літаратуразнаўчых вандраванняў: Нарысы, эсэ, дзённікі. — Мн., 1987, с. 189..
Творы The man who was Thursday. [A play in three acts.] Adapted from the novel of G.K. Chesterton 1926 In Darkest London 1926 St. Teresa 1928 The Love Game: A Comedy in Three Acts 1926 (West End 1931) My Russian Venture 1931 Women of the Underworld 1932 Young China and New Japan 1933 Sickle or Swastika? 1935 This Thy Body, An Experience in Osteopathy 1937 I Lived in a Slum 1938 What Price Youth? 1939 The Chestertons: By Mrs. Cecil Chesterton 1941 Salute The Soviet 1942.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменніцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Журналісты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Драматургі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Сацыялісты Катэгорыя:Філантропы