Мані́к Уіці́г (; 13 ліпеня 1935, Данмары, Францыя — 3 студзеня 2003, Тусан, Арызона, ЗША) — французская пісьменніца, філосаф, тэарэтыца і актывістка лесбійскага фемінізму. Аўтар выразу і канцэпту «гетэрасексуальны кантракт»Sam Bourcier et Suzette Robichon (dir.), Parce que les lesbiennes ne sont pas des femmes, autour de l'œuvre politique, théorique et littéraire de Monique Wittig, Actes du colloque des 16-17 juin 2001, Paris..
Біяграфія Манік Уіціг нарадзілася ў Данмары ў Верхнім Рэйне ў 1935 годзе ў сям’і сціплага, кансерватыўнага каталіцкага паходжання. Яе сястра, Жыль Уіціг, нарадзілася ў 1938 годзе, мастачка і падзяляла фемінісцкую актыўнасць сястры. Пасля анексіі Эльзаса Германіяй сям’я пераехала ў Адэнкур (Франш-Кантэ), потым у Парыжскі рэгіён, дзе Манік і Жыль атрымалі адукацыю ў эксперыментальнай сярэдняй школе. Пасля бакалаўрыяту Манік Уіціг атрымала дыплом у Сарбоне. Яна таксама вывучала кітайскую мову ў Нацыянальным інстытуце ўсходніх моў і цывілізацый (INALCO)Théodore Rieger, «Monique Wittig», in Nouveau Dictionnaire de biographie alsacienne, vol. 40, p. 4279..
Яна атрымала доктарскую ступень у 1986 годзе, абараніўшы дысертацыю на тэму «Літаратурная будоўля: сведчанне моўнага досведу пісьменніка» пад кіраўніцтвам Жэрара Жэнета ў Школе вышэйшых даследаванняў і сацыяльных навукDelphine Naudier, «Monique Wittig», in Dictionnaire des féministes, France xviiie - xxie siècle, sous la direction de Christine Bard, PUF, pp. 1554—1562..
У 1976 годзе М. Уіціг пераехала ў ЗША, дзе засяродзіліся на стварэнні прац па гендарнай тэорыіDelphine Naudier, «Monique Wittig», in Dictionnaire des féministes, France xviiie - xxie siècle, sous la direction de Christine Bard, PUF, pp. 1554—1562..
Яна працавала ў якасці запрошанай прафесаркі ў розных універсітэтах, у тым ліку ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі і Універсітэце Арызоны ў Тусане«Monique Wittig (1935—2003), écrivain et lesbienne révolutionnaire», France Culture, 17 mars 2018, https://www.radiofrance.fr/franceculture/podcasts/une-vie-une-oeuvre/monique-wittig-1935-2003-ecrivain-et-lesbienne-revolutionnaire-7585567.
Яна памерла ад сардэчнага прыступу 3 студзеня 2003 года. Была пахавана ў Парыжы на могілках Пер-ЛашэзClaire Devarrieux, «Mort de Monique Wittig», Libération, 7 janvier 2003..
Творчасць У 1964 годзе яна апублікавала свой першы раман, L’Opoponax, які хутка стаў папулярным у Францыі. Пасля перакладу раману на англійскую мову Уіціг атрымала міжнароднае прызнанне. Была адной з заснавальніцаў Руху за вызваленне жанчын (Mouvement de libération des femmes, MLF)Benoît Auclerc et Yannick Chevalier (dir.), Lire Monique Wittig, Presses universitaires de Lyon, 2012..
У 1969 годзе яна апублікавала, бадай, самую ўплывовую сваю працу, Les Guérillères (Герыльеры), якая сёння лічыцца рэвалюцыйнай і супярэчлівай крыніцай лесбійскага фемінізмуCécile Voisset-Veysseyre, Des Amazones et des femmes, L’Harmattan «Ouverture philosophique», 2010..
Мастацкія творы Манік Уіціг адзначаныя разрывам з традыцыйнай формай апавядання. Яна выкарыстоўвае, у прыватнасці, такія жанры, як эпас ці навучальны раман. Смела крытыкуе афіцыйныя слоўнікіDominique Bourque, Écrire l’inter-dit. La subversion formelle dans l'œuvre de Monique Wittig, Paris, Éditions L’Harmattan, 2006..
Яна выкарыстоўвае займеннікі асаблівым чынам і адказвае на жаданне аднавіць іх выкарыстанне з улікам гендарнай перспектывыNamascar Shaktini (dir.), On Monique Wittig: Theoretical, Political and Literary Essays, Urbana et Chicago, University of Illinois Press, 2005..
Уіціг таксама рэвізуе шэраг антычных міфаў, што сведчыць пра яе жаданне рэканструяваць спадчыну, якая была б спецыфічнай для лесбіяк. Цела — гэта важная тэма М. Уіціг, як паказана ў назве яе вядомага твору «Le Corps lesbien» (лесбійскае цела), а таксама ў падрабязным апісанні збітых, знявечаных целаў у «Virgile, non» (Вергіль, не)Sam Bourcier et Suzette Robichon (dir.), Parce que les lesbiennes ne sont pas des femmes, autour de l'œuvre politique, théorique et littéraire de Monique Wittig, Actes du colloque des 16-17 juin 2001, Paris, éditions gaies et lesbiennes, 2002..
Фемінізм Манік Уіціг зарэкамендавала сябе як важная фігура фемінізму з 1970-х гадоў«MLF, le mythe des origines, entretien inédit sur sa fondation avec Monique Wittig», ProChoix no 46, décembre 2008, pp. 5-76..
Вядомая як тэарэтык матэрыялісцкага, а таксама лесбійскага фемінізму, гэта значыць, што яна аналізуе адносіны паміж паламі (жаночым і мужчынскім) як паміж двума антаганістычнымі сацыяльнымі класамі. Гэтая галіна фемінізму супрацьстаіць французскаму фемінісцкаму руху «PsychéPo», які панаваў у 1970-х гадах, які характарызуецца эсэнцыялісцкай канцэпцыяй полу. Уіціг, між іншым, не прымае міф пра «жанчыну» Natacha Chetcuti, «De „On ne naît pas femme“ à „On n’est pas femme“. De Simone de Beauvoir à Monique Wittig», Genre, sexualité & société, vol. 1, printemps 2009, https://journals.openedition.org/gss/477 .
La Pensée straight (Гетэрадумка), апублікаваны ў 1992 г. у Злучаных Штатах, а потым у 2001 г. у Францыі, уяўляе сабой эсэ, у якім Уіціг развівае сваю палітычную думку ў адказ на пэўныя антрапалагічныя перадумовы. Назва на англійскай мове «The Straight Mind» паходзіць з лекцыі, якую Уіціг прачытала ў Барнард-каледжы ў 1979 г., перакладзенай на французскую мову ў часопісе «Questions féministes» у 1980 г. Гэты выраз азначае гетэрасексуальную думку як палітычны рэжым, а не проста як сексуальную арыентацыю. Гэта называецца гетэрасексізмамWittig, Monique, 1935—2003. et Bourcier, Marie-Hélène. (trad. de l’anglais), La pensée straight, Paris, Éd. Amsterdam, impr. 2013, 135 p..
Творы 1964: L’Opoponax, Les Éditions de Minuit (прэмія Médicis) 1969: Les Guérillères, Minuit 1973: Le Corps lesbien, Minuit 1976: Brouillon pour un dictionnaire des amantes (у суаўтарстве з Sande Zeig), Grasset 2010 1985: Virgile, non, Minuit 1992: La Pensée straight, Beacon Press 1999: Paris-la-Politique, Éditions P.O.L 2010: Le Chantier littéraire, Presses universitaires de Lyon.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменніцы Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Філосафы Францыі Катэгорыя:Постаці фемінізму Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда Катэгорыя:Постаці фемінізму Францыі