Эрых Бернекер (; 3 лютага 1874, Кёнігсберг ― 15 сакавіка 1937 года) ― нямецкі мовазнавец-славіст. Акадэмік Польскай АН (1914). Прафесар Пражскага (з 1902), Брэслаўскага (з 1909), Мюнхенскага (з 1911) універсітэтаў.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Далучаўся да младаграматызму.

Даследаванні па гісторыі і параўнальным славянскім і балтыйскім мовазнаўстве. Адзін з першых пачаў вывучаць старажытнаславянскі сінтаксіс, у прыватнасці парадак слоў («Парадак слоў у славянскіх мовах», 1900). Асноўная праца — «Славянскі этымалагічны слоўнік» (вып. 1—6, 1909—13, незавершаная, даведзена да слова «morъ»). У 1923—29 рэдагаваў часопіс «Archivs für slavische Philologie» («Архіў славянскай філалогіі»).

Літаратура

Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі