Ураўненне Бернулі — ураўненне, што звязвае скорасць і ціск у патоку несціскальнай ідэальнай вадкасці пры ўстойлівым цячэнні. Выражае закон захавання энергіі для адзінкі аб’ёму рухомай вадкасці.

Мае выгляд:

Тут  — шчыльнасць вадкасці;  — скорасць патока;  — вышыня;  — ціск;  — паскарэнне свабоднага падзення.

Выведзена Д. Бернулі ў 1738 годзе. Абагульненае ўраўненне Бернулі выкарыстоўваецца ў гідраўліцы пры разліках цячэння вадкасцяў і газаў у трубаправодах; у машынабудаванні — пры разліках кампрэсараў, турбін і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Фізічныя законы Катэгорыя:З’явіліся ў 1738 годзе