Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Мінск. Размешчаны па вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава, 9.

Гісторыя Установа адукацыі была створана ў 1975 годзе як Мінскае культурна-асветнае вучылішча з мэтай падрыхтоўкі арганізатараў забаўляльнай дзейнасці, кіраўнікоў калектываў мастацкай самадзейнасці для клубных устаноў Мінскай вобласці. У 1990 годзе Мінскае культурна-асветнае вучылішча рэарганізавана ў Мінскае вучылішча мастацтваў і культуры. З 1992 года Мінскае вучылішча мастацтваў і культуры перайменавана ў Мінскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў. У 2001 годзе вучылішча было рэарганізавана ў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў.

Спасылкі

Гісторыяя каледжа на сайце Галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Каледжы Мінска Катэгорыя:1975 год у Беларусі Катэгорыя:Вуліца Лейтэнанта Кіжаватава (Мінск) Катэгорыя:Мастацкія вучылішчы Беларусі