Жалезны воўк () — ваенізаваная прафашысцкая арганізацыя, якая дзейнічала ў Літве падчас аўтарытарнага рэжыму Антанаса Смятоны.
Арганізацыя была ўтворана ў 1927 годзе Аўгусцінасам Вальдэмарасам, былым кіраўніком хрысціянскіх дэмакратаў і прэм’ерам Літвы да 1926 года. Назва руху паходзіць з легенды пра сон Гедзіміна, папулярызаванай Адамам Міцкевічам у «Пане Тадэвушу». Функцыі ганаровага кіраўніка арганізацыі выконваў сам Антанас Смятона. Але неўзабаве прэзідэнт і прэм’ер апынуліся ў супрацьлеглых лагерах. Арганізацыя выкарыстоўвалася Вальдэмарасам як сродак барацьбы з палітычнымі апанентамі. Аб’яднанне мела значную падтрымку сярод маладых афіцэраў літоўскай арміі, якія захапляліся лозунгамі фашызму і лічылі, што Смятона праводзіць надта памяркоўную палітыку. Рух быў забаронены ў 1930 годзе, пасля чаго ён пачаў дзейнічаць падпольна і кантактаваць з Германіяй. У красавіку 1934 года члены арганізацыі здзейснілі няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту, пасля чаго Вальдэмарас апынуўся ў няволі. У 1938 годзе ён выйшаў на волю і эміграваў.
Спасылкі Aras Lukšas. Lietuviškas duumviratas: pabaigos pradžia. Aušra Jurevičiūtė. Lietuvos Kariuomenės Kūrėjų Savanorių Sąjunga ir jos vaidmuo vidaus politikoje 1927—1940 metais. P.Šileikos byla: žmogžudystė Duonelaičio gatvėje. Bernardas Gailius. Sąmokslų teorija ir praktika: P.Šileikos byla (II). Mindaugas Sereičikas. Lietuvos karo aviacijos karininkai 1934 m. birželio 6-7 d. sukilime: tarp pilietinės savimonės ir kariškio statuso. Alan Oliver Goetz. The Iron Wolf: Lithuanian Fascism (1927—1941) — Fascist Movements in the Baltic States I.
Катэгорыя:Ваенізаваныя арганізацыі Катэгорыя:Фашысцкія партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Літвы Катэгорыя:Літоўскі нацыяналізм