Станіслаў Ваньковіч (; ? — ?) — ураднік і землеўласнік.

Біяграфія Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Пятра, войскага менскага, і Ганны з Дунін-Глушынскіх.

Падчашы смаленскі.

Набыў у 1672 годзе ў Тамаша і Кацярыны з Друцкіх-Любецкіх Цадроўскіх маёнткі Сяменькавічы і Слабодка Менскага павета. Уладальнік маёнтка Дамашы (Дамашэвічы) Менскага павета (1682).

Сям’я У першым шлюбе з дачкой менскага стражніка Крысцінай Цадроўскай, у другім — з дачкой полацкага харужага Ганнай Корсак. Дзеці: Казімір, памёр у дзіцячым узросце; Андрэй, смяротна паранены ў бітве пад Алькенікамі ў 1700 годзе. Тамаш (пам. да 1746), чашнік менскі (1704), асуджаны на баніцыю да 1706 года. Жонка Тэафіла Корсак. Ян-Антоні (пам. да 1766), чашнік менскі (прывілей караля Аўгуста ІІІ ад 06.10.1744), уладальнік маёнтка Забашавічы Мінскага павета (1753). Жонка Кацярына Бруханская. Эмерэнцыяна, муж гараднічы Добрынскай зямлі Міхал Равінскі.

Літаратура

Станіслаў Катэгорыя:Падчашыі смаленскія