Закон Аліўе () — французскі закон, прыняты 25 мая 1864 года, які легалізаваў права на забастоўку, што не было дазволена ў Францыі з 1791 года. Аднак, закон пакідаў абмежаванні і па-ранейшаму захоўваў канцэпцыю «перашкоды свабодзе працы» («délit d'entrave à la liberté du travail»).
Таксама не дазвалялася стварэнне прафсаюзаў. Яны былі дазволеныя толькі пасля закона Вальдэка-Русо ад 21 сакавіка 1884 года.
Заўвагі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1864 годзе Катэгорыя:Прафсаюзы Катэгорыя:Працоўнае права Катэгорыя:Права Францыі Катэгорыя:1864 год у Еўропе