Капот, Шэрачок () — шырокі жаночы і мужчынскі плашч з капюшонам, папулярны ў Заходняй Еўропе ў XVIII—XIX стагоддзях.
Акрамя гэтага капотам называлі адзежыну, якую насілі на жупан мужчыны ў XVIII—XIX стагоддзях. Шылася звычайна з сукна, мела зашытыя рукавы, складкі ад пояса ззаду, басонныя ўпрыгажэнні на крысах. Падшывалася аксамітам, падбівалася лёгкім футрам. Капоты былі звычайна пашыраны ў мяшчанскім асяроддзі.
Літаратура
Катэгорыя:Верхняе адзенне