Ішня () — рабочы пасёлак у Растоўскім раёне Яраслаўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр сельскага паселішча Ішня.

Насельніцтва рабочага пасёлка — 2733 чал. (на 1 студзеня 2021 года). Размешчаны на рацэ Ішня, за 2 км на захад ад Растова. У 1968 годзе ўказам Прэзідыума ВС РСФСР пасёлак пры Растоўскай рамонтна-тэхнічнай станцыі перайменаваны ў Ішню. Паблізу пасёлка, каля месца скрыжавання федэральнай аўтатрасы «Халмагоры» і ракі Ішні, знаходзіцца помнік драўлянага рускага дойлідства XVII стагоддзя — царква Іаана Багаслова на Ішні (1687 год).

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Яраслаўскай вобласці