«Каток — скок на платок» () — польская дзіцячая народная песня, мелодыя якой вядомая яшчэ з XVIII ст. Часта прыпісваецца беларускаму паэту Уладзіславу Сыракомлю, які толькі пашырыў змест існай народнай песні.

У Польшчы спяваецца як калыханка, а таксама часта засвойваецца польскімі музыкамі першай.

Гісторыя Яшчэ ў 1829 г. К. Рэйзнер згадвае песню пад такой назвай. У 1839 г. Оскар Кольберг запісвае такую ў Варшаве і выдае ў зборнічку ў 1857 г.

У 1849 г. на сустрэчы з сябрамі Станіслаў Манюшка апрацаваў народную мелодыю.

Уладзіслаў Сыракомля напісаў тэкст песні, а Віктар Кажынскі — музыку. Свой твор яны апублікавалі ў 1854 г. у Пецярбургу ў зборніку «Śpiewnik Wiktora Katyńskiego». Песня была так папулярная, што з’явілася думка, быццам Кажынскі і ёсць аўтар мелодыі, хаця яна народная. Да тэкту Сыракомлі таксама пісаў музыку Рамуальд Зянтарскі. На аснове яго тэксту пісаў свой і Альбін Каратынскі.

У 1904 г. быў апублікаваны варыянт песні з тэкстам Уладзіслава Бэлзы і музыкай Міхала Свяжынскага.

Пераклады На беларускую мову песню ў варыянце Сыракомлі перакладаў Васіль Сёмуха.

Спасылкі

Катэгорыя:Польскія народныя песні Катэгорыя:Вершы Уладзіслава Сыракомлі Катэгорыя:Песні на польскай мове