Сергій I (; 650 — 8 верасня 701) — Папа Рымскі з 15 снежня 687 года па 8 верасня 701 года. Стаў папам у сур’ёзнай барацьбе з антыпапамі Пасхаліем і Тэадорам. Адмовіўся падпісаць рашэнні Трульскага Сабора. У гэтай сувязі візантыйскі імператар Юстыніян II аддаў загад аб арышце Сергія, але народ перашкодзіў яго выкананню.
Раннія гады Сергій быў выхадцам з сірыйскай сям’і з Антыёхіі, якая пасялілася ў Палерма на Сіцыліі. Сергій пакінуў Сіцылію і прыбыў у Рым падчас пантыфікату Адэадата II. Леў II пасвяціў яго ў кардыналы царквы Санта-Сусана (Рым) 27 чэрвеня 683 года, і ён стаў падымацца па службовай лесвіцы духавенства. Заставаўся кардыналам Санта-Сусаны, пакуль яго не абралі ПапамHorace Mann: The lives of the popes. Vol. I pt. 2, London 1903, p. 80Frank N Magill, Alison Aves, Dictionary of World Biography (Routledge 1998 ISBN 978-1-57958041-4), vol. 2, pp. 823—825Ekonomou, 2007, p. 223..
Абранне Калі 21 верасня 687 года пасля працяглай хваробы памёр папа Конан, яго архідыякан Пасхалій падкупіў экзарха Равены, Яна II Плаціна, разлічваючы з яго дапамогай стаць папам. Аднак больш шматлікай апынулася фракцыя ў падтрымку протаіерэя Тэадора. Дзве фракцыі пачалі ўзброеную барацьбу, размясціўшыся ў розных частках Латэранскага палаца — папскай рэзідэнцыі. Каб выйсці з тупіка, прадстаўнікі грамадзянскіх уладаў, арміі, духавенства і насельніцтва горада сустрэліся ў імператарскім палацы і абралі Сергія, а затым узялі штурмам Латэранскі палац, прымусіўшы двух канкуруючых кандыдатаў прызнаць СергіяEkonomou, 2007, p. 216..
Прытворна прызнаўшы Сергія, Пасхалій адправіў паслоў да Плаціна, абяцаючы яму вялікую суму золата ў абмен на ваенную падтрымкуEkonomou, 2007, p. 216.. Экзарх прыбыў у Рым, але прызнаў, што Сергій быў абраны законна. Аднак ён усё роўна запатрабаваў абяцанае золата. Пасля інтранізацыі Сергія 15 снежня 687 года Плацін пайшоў. Пасхалій працягнуў інтрыгаваць і ў рэшце рэшт быў сасланы ў манастыр па абвінавачванні ў вядзьмарстве.
Інтранізацыя Сергія скончыла апошні перыяд Sede Vacante перыяду «Візантыйскіх пап»Ekonomou, 2007, p. 217..
Пантыфікат 10 красавіка 689 года Сергій хрысціў караля Уэсекса Кэдвалу ў Рыме. Таксама пасвяціў святога Віліброрда біскупам фрызаў, Liber Pontificalis адзначае, што ён таксама пасвяціў Бертвальда арцыбіскупам Кентэрбэрыйскім.
Сергій прымаў актыўны ўдзел у спыненні спрэчкі аб трох раздзелах ў 698 годзе.
Сергій заснаваў дыяканію Санта-Марыя-ін-Віа-Лата на Корса, — часткі горада, якая актыўна развівалася ў VIII стагоддзі. Таксама аднавіў яго і аздобіў царкву Святых Касьмы і ДаміянаEkonomou, 2007, p. 210..
Адказ на рашэнні Трульскага сабора Сергій I не прысутнічаў на Трульскім Саборы 692 года, у якім прынялі ўдзел 226 або 227 епіскапаў, у пераважнай большасці з Канстанцінопальскага Патрыярхату. Удзел Васіля з Гарціны на Крыце, які належаў да Рымскай патрыярхіі, было прынята на Усходзе як рымскае адабрэнне, але на самой справе ён не быў папскім легатамWilfried Hartmann, Kenneth Pennington (editors), The History of Byzantine and Eastern Canon Law to 1500 (CUA Press 2012 ISBN 978-0-81321679-9), p. 79.
Сергій прызнаў несапраўднымі рашэнні савета і заявіў, што «хутчэй памрэ, чым пагодзіцца з новымі памылкамі»Hartmann (2012), p. 82Ekonomou, 2007, p. 222.. Трульскі сабор асудзіў некаторыя рэлігійныя практыкі царквы на Захадзе, напрыклад, практыку набажэнстваў у буднія дні Вялікага посту, пост па суботах на працягу ўсяго года і т.п. Вялікія рознагалоссі былі выяўлены ў дачыненні да ўсходніх і заходніх святароў да бясшлюбнасці святароў і дыяканаў.
Разгневаны імператар Юстыніян II накіраваў свайго прадстаўніка, таксама па імі Сергій, каб арыштаваць біскупа Яна з Порта, галоўнага папскага легата на трэцім Сусветным саборы ў Канстанцінопалі, і Баніфацыя, папскага саветнікаEkonomou, 2007, p. 223.. Іх арышт успрымаўся духавенствам як папярэджанне папы. Урэшце Юстыніян II аддаў загад аб арышце Сергія I і вывазе яго ў Канстанцінопаль. Аднак міліцыя экзарха Равены сарвала гэтую спробуEkonomou, 2007, p. 224.. Але замест таго каб падштурхнуць антывізантыйскія настроі, Сергій зрабіў усё, каб здушыць паўстанне. Рашэнні Трульскага сабора не прызнаюцца ў Заходняй Царкве да гэтага часу.
Папа Сергій I памёр 8 верасня 701 года.
Яго змяніў Іаан VI.
Літаратура
Ekonomou, Andrew J. Byzantine Rome and the Greek Popes: Eastern influences on Rome and the papacy from Gregory the Great to Zacharias, A.D. 590—752. Lexington Books. 2007.
Катэгорыя:Папы Рымскія