Антоні Ян Тышкевіч (, Лагойск — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Чашнік вялікі літоўскі (1640), падскарбі надворны літоўскі (1640—1645), маршалак надворны літоўскі (1645—1649), староста вількамірскі, адміністратар Берасцейскай эканоміі.
Сям’я З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, старэйшы сын ваяводы берасцейскага Яна Яўстаха Тышкевіча і яго першай жонкі Сафіі Вішнявецкай, дачкі чаркаскага старосты Міхала Вішнявецкага. Меў братоў падкаморага берасцейскага Казіміра, біскупа віленскага Юрыя, ваяводу чарнігаўскага Крыштафа і чашніка кіеўскага Феліцыяна.
Нарадзіўся ў Лагойску ў 1609 годзе, рана страціў маці.
Ажаніўся з Хрысцінай Швыкоўскай, меў аднаго сына: Уладзіслаў Тышкевіч (1644—1684) — крайчы вялікі літоўскі (1676—1684)
Біяграфія У 1640 годзе назначаны чашнікам вялікім літоўскім, у тым жа годзе атрымаў пасаду падскарбія надворнага літоўскага.
У 1645 годзе назначаны маршалкам надворным літоўскім.
Крыніцы
Спасылкі
Антоні Ян Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Старосты вількамірскія Катэгорыя:Адміністратары Берасцейскай эканоміі