Патанджалі (; жыў паміж IV ст. да н. э. і II ст. да н. э.) — старажытны індыйскі філосаф, заснавальнік раджа-ёгі.

Жыццё Звесткі пра жыццё Патанджалі дайшлі выключна ў форме легенд, што зацяжарвае канкрэтнае вызначэнне месца яго нараджэння і часу жыцця. Аднак «Махабхаш’я» («Вялікі каментар»), праца па граматыцы санскрыту, якую прыпісваюць Патанджалі, датуецца пачаткам II ст. да н. э., яна ўтрымоўвала прыклады з гісторыі дзяржавы Маур’яў. Такім чынам мяркуецца, што Патанджалі жыў прыкладна ў той жа перыяд. Разам з гэтым, у еўрапейскіх навукоўцаў няма поўнага паразумення, ці з’яўляўся аўтар «Махабхаш’і» і прац па ёзе адным і тым жа чалавекам.

У старажытных індыйскіх тэкстах Патанджалі часцяком называюць увасабленнем тысячагаловага валадара змей або змеем-увасабленнем асабістага Я бога Вішну. Лічыцца, што ён дасягнуў стану самадхі на поўдні сучаснай Індыі, меркавана на тэрыторыі Тамілнаду.

Працы Патанджалі лічыцца аўтарам некалькіх прац: «Махабхаш’я» ( «Вялікі каментар») — каментары да правілаў санскрыта «Патанджалатантра» () — медыцынскі трактат «Ёгасутра» () — 196 каментараў па ёзе

Спасылкі The Yoga-Sûtra of Patañjali Who was Patanjali and what are the Yoga Sutras? Maharishi Patanjali – The Father of Modern Yoga AVIDYA I DÓXA: Reciprocal illumination of Plato and Patanjali

Катэгорыя:Філосафы Індыі Катэгорыя:Філосафы II стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Ёга Катэгорыя:Матэматыкі Індыі Катэгорыя:Пісьменнікі Індыі