Валерый Станіслававіч Балтоўскі (нар. , Катакурган, Самаркандская вобласць, Узбекістан) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Доктар тэхнічных навук (2013), кандыдат хімічных навук (1978), дацэнт (1984), прафесар.
Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны», 1971), Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію імя С. М. Кірава (аспірантура, спецыяльнасць «Хімія і тэхналогія драўніны, цэлюлозы і паперы», 1978).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1971, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра хімічнай перапрацоўкі драўніны, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў гідралітычнай і біяхімічнай перапрацоўкі расліннай біямасы з атрыманнем фурфуролу і бялокзмяшчальных кармавых дабавак.
Узнагароды Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005).
Бібліяграфія Комплексная гидролитическая и микробиологическая переработка растительной биомассы с использованием энергии сверхвысоких частот и ферментативных процессов : диссертация … доктора технических наук : 05.21.03 : защищена 22.11.2012 : утверждена 27.03.2013 / Болтовский Валерий Станиславович. — Минск, 2012. Математическая оптимизация газохроматографического анализа на примере исследования состава продуктов химической переработки древесины : автореферат диссертации … кандидата химических наук : 05.21.03 / Болтовский Валерий Станиславович. ― Ленинград, 1978.
Літаратура Балтоўскі Валерый Станіслававіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 66.
Спасылкі Болтовский Валерий Станиславович // Сайт БДТУ Болтовский Валерий Станиславович // База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў БДТУ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі