Герб Беларускай Народнай Рэспублікі — галоўны дзяржаўны сімвал Беларускай Народнай Рэспублікі, разам са сцягам і гімнам. За аснову ўзята «Пагоня» — герб Вялікага Княства ЛітоўскагаЗинькевич В. «Несвядомая» история Белой Руси — Книжный мир, 2017 — ISBN 978-5-8041-0897-8.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі нацыянальная інтэлігенцыя стала дамагацца беларускай аўтаноміі на тэрыторыі з колькаснай перавагай этнічнага беларускага насельніцтва. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, 25 сакавіка 1918 года прадстаўнікі некалькіх нацыянальных рухаў абвясцілі стварэнне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
Першай сімволікай БНР былі сацыялістычныя сімвалы«100 лет БНР: в фокусе левых». О чём спорили участники «круглого стола» (http://left.by ) — атрыбуты сялянскай працы — сноп, граблі і каса. Менавіта яны былі на пячатцы Народнага сакратарыяту Беларусі, якой завераны першыя афіцыйныя дакументы БНР. Аднак, многія дзеячы БНР бачылі ў ёй працяг традыцый Вялікага Княства Літоўскага і лічылі, што гербам Рэспублікі павінен быць герб Княства. Яшчэ ў 1917 годзе Беларускі нацыянальны камітэт ухваліў ініцыятыву мясцовых Саветаў і пастанавіў лічыць гістарычны герб Вялікага Княства Літоўскага беларускай нацыянальнай эмблемайСпаткай Л. Гербы и флаги стран мира. Европа. Часть I. — Litres, 2017. — Т. I. — ISBN 5040336969. — ISBN 9785040336968.
У лютым 1918 года беларускія дзеячы, якія знаходзяцца ў Вільні, абвяшчаюць стварэнне Віленскай беларускай рады на чале з Антонам Луцкевічам. Новая арганізацыя абрала сваім гербам «Пагоню».
У красавіку 1918 года беларускі грамадскі дзеяч, гісторык і этнограф Мітрафан Доўнар-Запольскі, які знаходзіўся ў Кіеве, настойваў, каб гербам БНР стала «Пагоня». За замену сімволікі БНР таксама выступаў кіраўнік Мінскага народнага прадстаўніцтва Раман Скірмунт.
15 мая 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіла герб «Пагоня» як дзяржаўныКого догоняет «Погоня»? Разговор с историком о старых и новых гербах Беларуси . Интервью c историком Владимиром Ляховским. 11 жніўня 1918 года ў газеце «Вольная Беларусь» апублікавана афіцыйнае апісанне герба «У чырвоным полі выява вершніка — „Пагоня“»Герб Белорусской Народной Республики 1918 года // Басова А. Н., Куркова И. М.'' Флаги Беларуси вчера и сегодня — Минск, 1994 год..
Пасля вымушанага пераезду Ураду БНР з Менску ў Вільню, потым у ГроднаГрузицкий Ю. Л. Белорусская Народная Республика (к 100-летию провозглашения) , а затым у краіны Еўропы, «Пагоню» працягвалі ўжываць як герб Рэспублікі да 1925 года, калі было прынята рашэнне пра самароспуск Ураду БНРИсторические и правовые аспекты легитимации белорусской национально-государственной символики // Национальная философия в глобальном мире: тезисы Первого белорусского философского конгресса — Беларуская навука. — С. 426Основы идеологии белорусского государства / Под общей редакцией профессора С. Н. Князева и профессора С. В. Решетникова — Минск: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2004 — С. 26Кодин Е. В. Белорусский послевоенный национализм: деятельность под эгидой ЦРУ // Журнал «Большая Евразия: развитие, безопасность, сотрудничество», 2020, з чым не пагадзілася Рада БНР, якая ўжывае «Пагоню» як герб Рэспублікі да цяперашняга часу.
У 1991 годзе рашэннем Вярхоўнага Савета Беларусі герб Беларускай Народнай Рэспублікі 1918 года быў адноўлены як дзяржаўны сімвал БеларусіДонцев С. П., Бойко С. И. Религиозный фактор политики памяти в современных России и Беларуси: сравнительный анализ // Журнал «Гуманитарные науки. Вестник Финансового университета», 2019Баринов И. И. Белоруссия в тисках памяти: историческое наследие и национальная государственность // Журнал «История и современность», 2019.
Гл. таксама
Герб Беларусі
Спасылкі Гербы БНР на heraldicum.ru
Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка Катэгорыя:Гербы Беларусі Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Беларусі Беларуская Народная Рэспубліка