Партызанская брыгада «Граза» — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года на базе атрада «Граза», які ў ліпені прыбыў з савецкага тылу, і мясцовай партызанскай групы С. Т. Баранава (27 чалавек), якая дзейнічала з сакавіка 1942 у Талачынскім раёне. Да ліпеня 1943 года мела назву партызанская брыгада «Дзядзькі Колі». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Талачынскага і Чашніцкага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (673 партызаны, 9 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад атрад «Перамога»; атрад «Сцяг»; атрад імя Аляксандра Неўскага; атрад «За Радзіму»; атрад імя Катоўскага; атрад імя Суворава; атрад «За Савецкую Беларусь»; атрад імя Фрунзэ; атрад імя Гастэлы.
Камандаванне М. А. Рашэтнікаў; С. М. Нарчук (загінуў); Дз. М. Катлярчук; А. Дз. Варашэнь (выконваў абавязкі).
Камісар С. М. Нарчук.
Начальнікі штаба Дз. М. Катлярчук; Л. К. Кіпрыянец; Р. М. Аўчыннікаў.
Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначным участку Талачын — Орша і на грунтавых дарогах. У жніўні 1943 года на чыгуначным участку станцый Перавалачны — Коханава падарвалі больш за 500 рэек. У верасні 1943 года вялі баі каля вёскі Рыдамля Талачынскага раёна, у кастрычніку ўтрымлівалі абарону ў вёсках Чарэя — Стражавічы — Белая Царква, у сакавіку 1944 года вялі баі каля вёскі Слідчаны Чашніцкага раёна, каля вёсак Рафалова (снежань 1943), Усвейка, Мураўнічы (студзень 1944) Талачынскага раёна. У лютым 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Курчэўская Усвейка Талачынскага раёна. У маі 1944 года разам з партызанскай брыгадай М. П. Гудкова ўдзельнічалі ў баі каля вёскі Бароўка Лепельскага раёна.
Памяць У 1977 годзе ў вёсцы Янава Талачынскага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1980 годзе каля вёскі пастаўлена стэла.
Гл. таксама Лепельская аперацыя
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе