Ваенны факультэт БДАА(ВФ БДАА) — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Факультэт пачынае сваю гісторыю з ваеннай кафедры Мінскага авіяцыйна-тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі, якая была створана ў 1993 годзе. У 2007 годзе ваенная кафедра была пераўтворана ў ваенны факультэт Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа.

Факультэт падрыхтоўвае афіцэраў і прапаршчыкаў авіяцыйна-тэхнічнага профілю для ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА Узброеных Сіл РБ і ўнутраных войскаў МУС РБ.

Склад факультэта Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры: Кафедра беспілотных авіяцыйных комплексаў і баявога кіравання Кафедра паветраных суднаў і авіяцыйнага абсталявання Кафедра сродкаў наземнага забеспячэння палётаў Кафедра тактыкі і агульнаваенных дысцыплін

Гл. таксама Факультэт грамадзянскай авіяцыі БДАА

Спасылкі Ваенны факультэт БДАА на сайце БДАА Ваенны факультэт БДАА на сайце Міністэрства абароны РБ

Катэгорыя:Факультэты БДАА Катэгорыя:1993 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі