Са́йман Дэ́від Джэ́нкінс (; нар. 10 чэрвеня 1943, Бірмінгем, Англія) — брытанскі пісьменнік, рэдактар і газетны калумніст. Быў рэдактарам «Evening Standard» з 1976 па 1978 год і «The Times» з 1990 па 1992 год. Джэнкінс узначальваў Нацыянальны фонд з 2008 па 2014 год.

Біяграфія Джэнкінс нарадзіўся 10 чэрвеня 1943 года ў Бірмінгеме, Англія. Яго бацька, Дэніэл Томас Джэнкінс, быў валійскім прафесарам багаслоўя ў Прынстанскім універсітэце і міністрам Кангрэгацыйнай, а потым Аб’яднанай рэфармацкай царквы. Атрымаў адукацыю ў школе Міл Хіл і каледжы Святога Джона ў Оксфардзе, дзе атрымаў ступень па філасофіі, палітыцы і эканоміцы.

Пасля заканчэння Оксфардскага ўніверсітэта Джэнкінс спачатку працаваў у часопісе «Country Life», перш чым далучыцца да «Times Educational Supplement». Пасля ён быў рэдактарам артыкулаў і аглядальнікам «Evening Standard», перш чым рэдагаваць старонкі Insight у «The Sunday Times». З 1976 па 1978 год ён быў рэдактарам «Evening Standard», пасля стаў палітычным рэдактарам «The Economist», дзе працаваў з 1979 па 1986 год. З 1990 па 1992 год ён рэдагаваў «The Times», потым быў аглядальнікам «The Times» і «The Guardian». У 1998 годзе Джэнкінс атрымаў прэмію «What the Papers Say». У студзені 2005 года ён абвясціў, што спыняе сваё 15-гадовае супрацоўніцтва з «The Times», каб напісаць кнігу, перш чым далучыцца да «The Guardian» у якасці аглядальніка. Ён захаваў калонку ў «The Sunday Times» і быў аўтарам блога ў «The Huffington Post». Адмовіўся ад абодвух, калі стаў старшынёй Нацыянальнага фонду (Нацыянальны фонд аб’ектаў гістарычнага зацікаўлення альбо прыроднай прыгажосці) у 2008 годзе, тады ж таксама аднавіў перыядычную калонку для «Evening Standard» . Піша калонкі для «The Guardian».

Творчасць Аўтар кніг па палітыцы, гісторыі і архітэктуры Англіі, у тым ліку «Тысяча найлепшых цэркваў Англіі»Jenkins, Simon (2003) "England's Thousand Best Churches", Manchester Memoirs; vol. 140 (2001–02), pp. 10–20 (part of a lecture he gave to the Manchester Literary and Philosophical Society, 29 October 2001) і «Тысяча найлепшых дамоў Англіі». Напісаў гістарычныя навукова-папулярныя кнігі «Кароткая гісторыя Англіі» (2011) і «Кароткая гісторыя Еўропы» (2018).

Сям’я Джэнкінс ажаніўся з амерыканскай актрысай Гэйл Ханікат у 1978 годзе, у пары быў адзін сын. Яны рассталіся ў 2008 годзе і развяліся ў 2009 годзе. У 2014 годзе ён ажаніўся з Ханнай Кэй, прадзюсаркай мерапрыемстваў Intelligence Squared.

Узнагароды У 2014 годзе атрымаў званне рыцар-бакалаўр.

Спасылкі

Калонка Саймана Джэнкінса ў The Guardian Калонка Саймана Джэнкінса ў The Huffington Post Калонка Саймана Джэнкінса ў London Evening Standard Калонка Саймана Джэнкінса ў The Spectator

Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Журналісты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі