Акруга Франклін () — акруга на захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Фармінгтан. Акруга была заснавана 9 мая 1838 года і названа ў гонар Бенджаміна Франкліна.

Геаграфія Плошча акругі складае км², з іх км² (97,3 %) — суша, а 110 км² (2,7 %) — вада. Гэта горны рэгіён, які мяжуе на паўночным захадзе з канадскім Квебекам. Некаторыя з самых высокіх вяршынь акругі — гара Абрагам і Шугарлоф, Крокер і Садлбэк. Галоўнымі вадаёмамі з’яўляюцца азёры Рэнджлі, Уэб і Кенэбага, а таксама рэкі Сэндзіс, Андраскогін і Кенэбага.

Суседнія акругі Оксфард — паўднёвы захад Андраскогін — поўдзень Кенэбек — паўднёвы ўсход Сомерсет — паўночны ўсход Квебек, Канада — паўночны захад

Дэмаграфія

Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Франклін жылі чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 46,5 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 17,8 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 60,2 % — ад 18 да 65 гадоў і 22,0 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 92,9 %, афраамерыканцы — 0,6 %, карэнныя амерыканцы — 0,2 % і азіяты — 1,3 %. 1,4 % насельніцтва — лацінаамерыканцы.

У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў $, на хатнюю гаспадарку — у $. 12,5 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 26,3 % маюць вышэйшую адукацыю. 57,7 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 4,5 % — самазанятыя работнікі, 12,4 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 14,8 % — дзяржаўныя служачыя, 10,5 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнэсе або хатняй гаспадарцы.

Галерэя

Катэгорыя:Акругі Мэна