Рыгор Мікалаевіч Чысценка (нар. 1948) — беларускі вучоны ў галіне эпідэміялогіі і паразіталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1997)Чистенко, Григорий Николаевич (доктор медицинских наук; род. 1948) .
Біяграфія
Скончыў санітарна-гігіенічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1974). З 1974 года выкладае ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, з 1985 года — загадчык кафедры эпідэміялогіі.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: эпідэміялогія, эпідэміялагічны нагляд і прафілактыка аэразольных, кішачных інфекцый і паразітарных хвароб; клінічная эпідэміялогія і доказная медыцына.
Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008. Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Вып. 3. — Минск, 2006.
Катэгорыя:Паразітолагі Катэгорыя:Эпідэміёлагі Беларусі Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР