Іван Васілевіч Мінаеў (, в. Верхнія Савінкі, Бялёўскі раён, Тульская вобласць, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне гідрамеліярацыі. Доктар тэхнічных навук (1990). Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі (1999).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў воднай гаспадаркі (1954).
Працаваў на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўке (з 1957, экскурсавод павільёна «Водная гаспадарка и сельскія ГЭС»), Камянец-Падольскім сельскагаспадарчым інстытуце (1959—1961, дацэнт), Інстытуце водных праблем АН БССР (1961—1967, загадчык аддзела метадаў аховы ад шкоднага ўздзеяння вод), Гаванскім універсітэце (Куба; 1973—1974, выкладчык-кансультант), Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і лугаводства (1978—1999, загадчык лабараторыі аховы прыроды), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1967—1978 і з 1999, прафесар кафедры «Гідратэхнічнае і энергетычнае будаўніцтва»).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка мадэлей тэхніка-эканамічнага разліку параметраў меліярацыйных сістэм з прыродаахоўнымі мерапрыемствамі, інжынерных схем і мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя пры водагаспадарчым будаўніцтве.
Бібліяграфія Экологическое совершенствование мелиоративных систем (при широкомасштабных мелиорациях в гумидной зоне) : диссертация … доктора технических наук : 06.01.02 : защищена 00.00.0000 : утверждена 20.04.1990 / Минаев Иван Васильевич. — Минск, 1989. Вопросы эксплуатации и экономического расчета вертикального дренажа : автореферат диссертации … кандидата технических наук / И. В. Минаев. ― Москва, 1959.
Літаратура Мінаеў Іван Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 18, кн. 1. — С. 429. Минаев Иван Васильевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 45. Иван Васильевич Минаев (к 90-летию) // Мелиорация. — 2020. — № 4. — С. 73.
Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта прыродаўладкавання