35-я партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года пад назвай 35-ы партызанскі атрад, які ў верасні быў уключаны ў Бялыніцкую ваенна-аператыўную групу і дзейнічаў на акупіраванй тэрыторыі Бялыніцкага і Шклоўскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года атрад (554 партызаны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння Беларускі штаб партызанскага руху вызначыў атрад са студзеня 1944 года як брыгаду.
Камандаванне Камандзіры П. І. Саўчук (загінуў); І. Р. Прахарэнка.
Камісары С. А. Шонін; Р. І. Думчаў.
Начальнік штаба І. М. Мамонаў.
Гісторыя Партызаны праводзілі баявыя дзеянні пераважна на чыгуначных камунікацыях. У верасні 1943 года ўдзельнічалі ў нападзе на нямецкі гарнізон у Бялынічах, у канцы студзеня 1944 года вялі баі з карнікамі, у чэрвені на чыгуначным участку Шклоў — Лотва падарвалі больш за 840 рэек.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе