Мікалай Аляксандравіч Свідуновіч (нар. , в.Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне ліцейнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1981).
Біяграфія Скончыў дзесяць класаў Дзівінскай школы, Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці», 1962; аспірантура, спецыяльнасць «Матэрыялазнаўства і тэхналогія металаў», 1965).
Працаваў на Мінскім трактарным заводзе (1962—1965, інжынер), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1968, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра матэрыялазнаўства і тэхналогіі металаў, прафесар).
Узнагароды Медаль СССР «За працоўную доблесць» (1979), граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000), Сусветны медаль Свабоды (The World Medal of Freedom) Амерыканскага біяграфічнага інстытута (2006).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: плазменныя і нанатэхналогіі; нанаматэрыялы.
Бібліяграфія Легирование и модифицирование сплавов с применением низкотемпературной плазмы : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.16.04 / Свидунович Николай Александрович. — Киев, 1980. Взаимодействие компонентов в сплавах / Н. А. Свидунович, В. П. Глыбин, Л. К. Свирко. — Москва, 1989. Основы нанотехнологий и наноматериалов / П. А. Витязь, Н. А. Свидунович. — Минск, 2010. Технологические методы повышения надежности и долговечности деталей машин : учебник для вузов / И. М. Жарский, И. Л. Баршай, Н. А. Свидунович, Н. В. Спиридонов. — Минск, 2010.
Літаратура
Свидунович Николай Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 589. Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск. 2010. — С. 58.
Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці БДТУ