Галіна Мікалаеўна Рэйзіна (красавік , — ) — беларускі спецыяліст у галіне калёснага і гусенічнага машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (2006), прафесар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут (1960).
Працавала ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі, кафедра «Вышэйшая матэматыка № 1», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: імітацыйнае мадэляванне; аналіз складаных дынамічных сістэм; статыстычны аналіз.
Бібліяграфія Научные основы выбора оптимальных параметров систем подрессоривания многоопорного шасси : диссертация … доктора технических наук : 05.05.03 : защищена 28.06.2005 : утверждена 17.05.2006 / Рейзина Галина Николаевна. — Минск, 2005. Некоторые вопросы спектрального анализа колебаний многоопорной машины : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.195 / Г. Н. Рейзина. — Минск, 1970.
Літаратура Рейзина Галина Николаевна // Научные направления ученых Белорусской государственной политехнической академии. — Минск, 1998. — C. 51.