Васіль Васільевіч Грынін (, с. Ацямар, Лямбірскі раён, Мардовія, Расія — ) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1990) , прафесар.
Біяграфія Скончыў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (спецыяльнасць «Гісторыя», 1943), Саратаўскае бранятанкавае вучылішча (1945), Інстытут філасофіі і права АН БССР (аспірантура, 1962).
Працаваў у Саратаўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце і Зубаўрачэбнай школе г. Саратава (з 1945, выкладчык гісторыі УКП(б) і асноў марксізму-ленінізму), Казанская вышэйшая партыйная школа (старшы выкладчык кафедры філасофіі), Інстытуце філасофіі і права АН БССР (навуковы супрацоўнік), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1964—1998, прафесар кафедры «Філасофія»).
Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя праблемы гістарычнага матэрыялізму; праблема базісу і надбудовы; дыялектычны матэрыялізм; матэрыялістычнае абгрунтаванне працэсаў пераемнага развіцця духоўнай культуры; узаемадзеянне культуры і ідэалогіі; тэорыя ўласнасці; тэорыя і методыка навучання філасофіі.
Памёр 30 студзеня 1998 года, пахаваны на Паўночных могілках г. Мінска.
Бібліяграфія Социальная детерминированность прерывности и непрерывности в развитии духовных общественных отношений : диссертация … доктора философских наук : 09.00.01 : защищена 00.00.1990 : утверждена 00.00.1990 / Гринин Василий Васильевич. ― Минск, 1987. О материалистическом понимании преемственности в развитии духовной культуры : автореферат диссертации … кандидата философских наук / В. В. Гринин. ― Минск, 1967.
Літаратура Жизнь сквозь призму воспоминаний : Люди. События. Встречи / Ариадна Ладыгина. — Минск, 2015. — В содержании о Гринине В. В.