Дзмітрый Мікалаевіч Худакормаў (, с. Звягіна, Пушкінскі раён, Маскоўская вобласць, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі ліцейнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі аўтамеханічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці», 1950), Маскоўскі аўтамеханічны інстытут (аспірантура, 1957).
Працаваў на Станкабудаўнічым заводзе імя С. Арджанікідзе (Чалябінск; 1950—1954), Чэлябінскім політэхнічным інстытуце (1957—1960), Мінскім філіяле Навукова-даследчага інстытута аўтамабільнай прамысловасці (1960—1963), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1963, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Ліцейная вытворчасць чорных і каляровых металаў», прафесар, у 1969—1993 — загадчык кафедры, 1971—1976 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя асновы структураўтварэння пры зацвердзяванні і тэрмічнай апрацоўцы адлівак; павышэнне якасных характарыстык ліцейных сплаваў.
Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1992), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1978).
Бібліяграфія Процессы зарождения и формообразования графитной фазы при микролегировании чугунов : автореферат диссертации … доктора технических наук / Д. Н. Худокормов. — Минск, 1967.
Літаратура Худакормаў Дзмітрый Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 73. Худокормов Дмитрий Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 461. Худокормов Дмитрий Николаевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 95—96. С юбилеем, Дмитрий Николаевич Худокормов (к 85-летию со дня рождения) // Литье и металлургия. — 2009. — № 3. — С. 326—327. Памяти Дмитрия Николаевича Худокормова (1924—2012) // Литье и металлургия. — 2012. — № 4. — С. 163—164.