Велікапольскія дуды — тып дуд, які сустракаецца ў паўднёва-заходняй Велікапольшчы (Польшча).

Канструкцыя Вялікапольскія дуды складаюцца з перабору, гуку (бурдону), мяшка, а таксама з кавальскага меха, якім пампуецца паветра.

Ігравая трубка (перабор) мае 7 адтулін. У верхняй частцы асаджаны пішчык (трасціна), ніжняя частка заканчваецца рогам, спалучаным з мэталічнай чашай (так званы пярэдні рог) Бурдонная трубка (гук, які на мясцовым дыялекце называецца «бонк» — чмель) складаецца з трох трубак, спалучаных металічнымі каналамі. Заканчваецца рэзанатарам з быдлячага рога. Пішчык у бурдоне таксама адзінарны. Мех акумуліруе паветра, якое праходзіць праз пішчыкі ігравой і бурдоннай трубкі. Драўляны элемент, у які ўстаўляецца мех, называецца яблык. Мяшок (дымка) пампуе паветра ў мех. Прымацаваны да яго крук, за які дудар чапляе локцевы раменьчык.

Строй Строй вялікапольскіх дуд змяняўся ў залежнасці ад рэгіёну — ад Fis да d. У наш час дамінуе строй B.

Тэрытарыяльны ахоп Ядвіга Сабеская у 1950 г. апісвае з дапамогай лініі Познань, Сьрода, Яроцін, Остраў, Кратошын, Равіч, Кашчор, Вольштын, Новы Томысль, Младаско і Познань.

Па яе меркаванні ў 30. XX ст., да абшараў дзе было найбольш дудароў належалі: ваколіцы паміж Букам і Апаленіцай, Гродзіскам і Моджам, абшар паміж Чэмпінем, Касцянам і Збэнхамі Касцянскага Павету, а таксама рэгіён паміж Гостынем, Понецэм, Равічам, Бошкавам і Кабылінам. У апошнім рэгіёне актыўнасць дудароў была самая высокая.

Гісторыя Паводле Ядвігі Сабескай дуды ў набліжанай да сучаснасці форме, выступалі і былі папулярныя ў Велікапольшчы ўжо ў XVI ст. Не вядома, ці надзімалі іх вуснамі ці з дапамогай кавальскага мяшка. Як мінімум ад паловы XIX ст. канструкцыя вялікапольскіх дуд ідэнтычная з сучаснай.

Музычная практыка Дударская капэла складваецца з дуд і падвязаных скрыпак (а да XIX ст. з дуд і мазанак — скрыпкі ручной работы). Строй падвязанай скрыпкі на актаву вышэй ад строя дуд, каб іх было чуваць падчас супольнага грання.

Зноскі

Спасылкі Budowa dud wielkopolskich — typ rawicko-gostyński  — dokumentacja budowy dud wielkopolskich przez Michała Umławskiego i Bartosza Zwartego

Катэгорыя:Аэрафоны Катэгорыя:Народныя музычныя інструменты Катэгорыя:Музыка Польшчы