Роберт Вайнберг (; нар. , , Пенсільванія) — амерыканскі вучоны і прадпрымальнік, займаўся паходжаннем рака чалавека на малекулярным узроўні. Працы ў асноўным прысвечаны малекулярнай біялогіі, анкалогіі і генетыцы. Удастоіўся найпрэстыжных прэмій.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1985) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2000), замежны член Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Французскай акадэміі навук (2009). Атрымаў вядомасць як даследчык анкагену Ras, ген-супрэсара пухлін бялку рэтынабластомы.
У 1964 годзе атрымаў ступень бакалаўра, у 1969 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце і з 1972 года быў у ім прафесарам, займаючыся даследаваннямі раку, з 1982 года член яго Whitehead Institute. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1989).
Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Генетыкі ЗША Катэгорыя:Біёлагі ЗША Катэгорыя:Члены Амерыканскага філасофскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Японіі Катэгорыя:Анколагі