Рудольф Еніш (; нар. ) — нямецка-амерыканскі малекулярны біёлаг і генетык. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2003) і Леапальдзіны (2004). Доктар медыцыны, прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Лаўрэат найпрэстыжнейшых узнагарод, у прыватнасці прэміі Вольфа па медыцыне (2011), а таксама ўдастоены Нацыянальнага навуковага медаля ЗША (2010).

Піянер у галіне стварэння генетычна мадыфікаваных арганізмаў. У 1974 годзе стварыў генетычна мадыфікаваных мышэй. У 1998 годзе кланаваў мыш.

У 2001 годзе выступіў супраць кланавання чалавека. У апошнія гады працуе над экспрэсіяй генаў, стварэннем эмбрыянальных ствалавых клетак і індукаваных ствалавых клетак.

Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1992).

Катэгорыя:Генетыкі ЗША Катэгорыя:Генетыкі Германіі Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Дактары медыцыны Катэгорыя:Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі