Ста́пель — адкрытая, нахіленая да вады пляцоўка для будаўніцтва або рамонту суднаў і спуску іх на ваду з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. З’яўляецца часткай верфі.

Стапель мае фундамент з высокімі апорамі (кільблокамі), на якіх змяшчаецца судна, і грузападымальнае і іншае абсталяванне. У залежнасці напрамку размяшчэння адносна берагавой лініі бываюць падоўжныя і папярочныя.

Літаратура

Катэгорыя:Суднабудаванне Катэгорыя:Будынкі і збудаванні