Джэймс Мейнард (; нар., , Вялікабрытанія) — англійскі матэматык, найбольш вядомы сваёй працай над інтэрваламі паміж простымі лікамі.

Джэймс скончыў бакалаўрыят і магістратуру Кембрыджскага ўніверсітэта. Роджэр Хіт-Браўн быў яго навуковым кіраўніком у Оксфардскім універсітэце. З 2013—2014 года Мэйнард працаваў дактарантам у Манрэальскім універсітэце.

У 2014 годзе яго ўзнагародзілі матэматычнай прэміяй SASTRA Ramanujan Prize. У 2016 годзе ён паказаў, што для любой лічбы ад 0 да 9 існуе бясконца шмат простых лікаў, у дзесятковым запісе якіх гэтая лічба не сустракаецца.

У 2019 годзе сумесна з Дзімітрысам Кукулапуласам даказаў гіпотэзу Дафіна-Шэфера.