Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Баранавічы Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Баранавіцкаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Баранавічы, у будынку на плошчы Леніна, 2. Раней размяшчаўся ў Доме Саветаў (1978, архітэктар Л. Макарэвіч).
Структура Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва; Упраўленне землеўпарадкавання; Упраўленне па адукацыі; Упраўленне капітальнага будаўніцтва; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне справамі; Аддзяленне справаводства; Аддзяленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння; Упраўленне эканомікі; Фінансавае ўпраўленне; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел гандлю і паслуг; Аддзел культуры; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзел спорту і турызму; Юрыдычны аддзел; Камісія па справах непаўналетніх; Адміністрацыйная камісія; Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.
Старшыні з 3 кастрычніка 2022 — Міхаіл Леанідавіч Бацэнка
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Баранавічаў Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі Катэгорыя:Плошча Леніна (Баранавічы)