Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Кобрынскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Кобрына, у будынку на пл. Леніна, 3.
Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне справамі; Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг; Упраўленне адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Юрыдычны аддзел; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Упраўленне землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў.
Старшыні Вацлаў Антонавіч Бачэўскі (1940—1941) Пётр Міхайлавіч Таклёнак (1944—1948) Сцяпан Кандрацьевіч Шахметаў (1948—1950) Сяргей Пятровіч Руціч (1950—1952) Стафан Аляксандравіч Камендант (1952—1956) Б. В. Булатаў (1956—1962) Пётр Якаўлевіч Плотка (1962—1965) Мікалай Рыгоравіч Раслякоў (1965—1966) Аляксандр Мікалаевіч Булавіцкі (1966—1968) Уладзімір Захаравіч Дудзік (1968—1971) Мікалай Уладзіміравіч Даменікан (1971—1973) Віктар Іванавіч Бурскі (1973—1975) Васіль Афанасьевіч Бойка (1975—1982) Іван Баляслававіч Венцэль (1982—1988) Віталь Іванавіч Іванюк (1988—1992) Яўген Аляксандравіч Раўнейка (1992—1995) Сяргей Дзмітрыевіч Ашмянцаў (1995—2002) Канстанцін Уладзіміравіч Сіневіч (2002—2005) Мікалай Аляксеевіч Кенда (2005—2013) Аляксандр Іванавіч Зазуля (2013—2018) Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч (з 2018) Аляксандр Мікалаевіч Пачко
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Кобрына Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Кобрынскі раён