Сяргей Іванавіч Барташ (нар. , в. Рапяхі, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2023—2024).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1974 годзе ў вёсцы Рапяхі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1995 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія». У 2006 годзе скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «менеджмент у аграпрамысловым комплексе». У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу».
Працоўную дзейнасць пачынаў аграномам, галоўным аграномам у калгасах імя Чапаева і «Дружба» Пружанскага раёна. Больш за дзесяць гадоў узначальваў ААТ «Лінаўскае» Пружанскага раёна, быў дэпутатам Пружанскага райсавета.
У 2016 годзе назначаны намеснікам старшыні, затым — першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Кобрынскага райвыканкама. У 2019—2020 гадах узначальваў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама, з 20 кастрычніка 2020 года — старшыня Бярозаўскага райвыканкама. З 3 кастрычніка 2022 года Новы міністр, памочнік Прэзідэнта і абнаўленне мясцовай вертыкалі. Падрабязнасці кадравага дня ў Лукашэнкі па 8 жніўня 2023 годаУказ Президента Республики Беларусь от 8 августа 2023 года № 251 «О С. И. Бартоше» — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласці.
8 жніўня 2023 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання БеларусіЛукашэнка назначыў Сяргея Барташа кіраўніком Мінсельгасхарча. Займаў гэтую пасаду да 27 чэрвеня 2024 года.
Катэгорыя:Дэпутаты Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Старшыні Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта