Уладзімір Міхайлавіч Хоміч (нар. , в. Кунахавічы, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1998), прафесар (2000).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Правазнаўства», 1973).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1976, Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі, кафедра судовай дзейнасці, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: прававое рэгуляванне дзейнасці крымінальнай юстыцыі.
Узнагароды Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001).
Бібліяграфія Теоретические проблемы уголовной ответственности (концепция и правовая модель института уголовной ответственности) : автореферат диссертации … доктора юридических наук : 12.00.08 / Хомич Владимир Михайлович. — Минск, 1997. Оперативный эксперимент как способ выявления взяточничества / В. М. Хомич, И. И. Бранчель. — Минск, 2009. Формы реализации уголовной ответственности / В. М. Хомич. — Минск, 1998.
Літаратура Хомич Владимир Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 438.
Хоміч Уладзімір Міхайлавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 294. Хоміч Уладзімір Міхайлавіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск, 2015. — С. 233.
Катэгорыя:Юрысты СССР Катэгорыя:Юрысты Беларусі