Альфансізм () — манархічны рух перыяду Другой Іспанскай Рэспублікі, які пасля звяржэння ў 1931 годзе манархіі імкнуўся аднавіць на троне караля Альфонса XIII. Найбуйнейшай арганізацыяй альфансістаў стала палітычная партыя «Іспанскае абнаўленне», створаная ў 1933 годзеAndrew Forrest. The Spanish Civil War. London, England, UK; New York, USA: Routledge, 2000. Pp. 10.. Ідэалагічна яны абапіраліся на італьянскі фашызм і партугальскі інтэгралізмMartin Blinkhorn. Fascists and Conservatives. 2nd ed. Oxon, England, UK: Routledge, 2001. Pp. 127.. Альфансістам не ўдалося стаць масавым рухам, атрымаўшы невялікую падтрымку, у той час як іх супернікі, карлісты, хутка ўзмацнілі свае пазіцыі ў ІспанііMartin Blinkhorn. Fascists and Conservatives. 2nd ed. Oxon, England, UK: Routledge, 2001. Pp. 133.. Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў прыхільнікі былога караля занялі бок мяцежнага генерала Франсіска ФранкаMartin Blinkhorn. Fascists and Conservatives. 2nd ed. Oxon, England, UK: Routledge, 2001. Pp. 133-134..

Катэгорыя:Палітыка Іспаніі Катэгорыя:Манархізм Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі