«Сад знічак» (; піньінь: Liúxīng Huāyuán) — кітайскі тэлесерыял 2018 года, у галоўных ролях зняліся Шэнь Юэ, Дылан Ван, Дарэн Чэн, Цэзар Ву і Конар Лон. Серыял заснаваны на японскай манзе «Хлопцы прыгажэйшыя за кветкі» (花より男子, трансліт. Хана Ёры Данго), напісанай Ёка Каміа, а таксама з’яўляецца рымейкам аднайменнага тайваньскага тэлесерыяла 2001 года. Прадзюсер — стваральніца арыгінальнага тайваньскага серыяла Энджы Чай, а рэжысёрам стаў Лін Хелон. Серыял здымаўся ў Шанхаі і Лондане. Паказаны з 9 ліпеня па 29 жніўня 2018 года на канале «Hunan TV».
Рымейк упершыню трансліраваўся ў Кітаі на тэлеканале «Hunan TV», а пасля выхаду ў эфір стаў даступны для VIP-карыстальнікаў яго струменевага аналага Mango TV. Серыял стаў даступны для ўсіх на наступны дзень пасля выхаду ў эфір. Штодня з панядзелка па сераду выходзілі дзве серыі. Яго можна паглядзець у любой краіне свету праз Netflix.
Сюжэт Сюжэт разгортваецца вакол звычайнай дзяўчыны з беднай сям’і Дон Шаньцай (Шэнь Юэ), якую прымаюць у самы прэстыжны ўніверсітэт краіны — універсітэт Мін Дэ. Лёс звёў яе з элітнай групай чатырох найпапулярнейшых хлопцаў універсітэта, F4, усе з заможных сем’яў. Асабліва дзеўцы не пашанцавала сустрэць лідэра F4 — распешчанага, багатага і нахабнага Даамін Сі (Дылана Вана). З цягам часу Даамін Сі моцна закахаўся ў Дон Шаньцай, аднак таксама зразумеў, што Дон падабаецца адзін з яго лепшых сяброў, Хуацэ Лэй (Дарэн Чэн).
У рэшце рэшт, чатыры хлопцы пачынаюць прызнаваць непахісную асобу Шаньцай, якая адпавядае яе імені (яно азначае — пустазелле, якое немагчыма знішчыць). Шаньцай пачынае бачыць у хлопцах дабро, паступова адкрываючы шлях для сяброўства і магчымага кахання. Аднак маці Даамін Сі катэгарычна не ўхваляе Шаньцай з-за яе сацыяльнага статусу і сямейнага паходжання, і таму робіць усё, каб спыніць стасункі дзяўчыны і свайго сына.
Крыніцы