Зера Мостэл (; , , ЗША — , , Пенсільванія, ЗША) — амерыканскі акцёр тэатра і кіно, найбольш вядомы як выканаўца роляў камедыйнага плана, такіх як Тэўе ў мюзікле «Скрыпач на даху», Псеўдол у мюзікле і фільме «Пацешная гісторыя, якая здарылася па дарозе на форум» і Макс Бялысток у фільме Мела Брукса «Прадзюсары».
У пачатку 1950-х гадоў быў занесены ў «Чорны спіс Галівуда», а звязаны з гэтым допыт Мостэла Камісіяй па расследаванні антыамерыканскай дзейнасці стаў адной з самых прыкметных падзей часоў макартызму. Лаўрэат тэатральных прэмій «Тоні», Obie і «Драма Дэск», а таксама намінант на кінаўзнагароды «Залаты глобус» і BAFTA.
Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры мюзіклаў Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Obie Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Драма Дэск» Катэгорыя:Памерлі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў