Аляксандр Станіслававіч Сырскі (; нар. , в. Навінкі, Уладзімірская вобласць, РСФСР, СССР) — камандуючы Сухапутных войскаў Украіны, галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны (з 2024).
Біяграфія Нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў в. Навінкі Уладзімірскай вобласці РСФСР.
Скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. У 1996 годзе скончыў з адзнакай Акадэмію Узброеных Сіл Украіны (аператыўна-тактычны ўзровень), у 2005 годзе — Нацыянальную акадэмію абароны Украіны (аператыўна-стратэгічны ўзровень) з залатым медалём.
На службе з 1986 года і камандуе сухапутнымі ўзброенымі сіламі з 2019 года. У 2000-х гадах камандаваў 72-й механізаванай брыгадай. Даслужыўся да звання генерал-маёра.
Непасрэдна перад пачаткам канфлікту на ўсходзе Украіны, у лістападзе 2013 года, стаў першым намеснікам начальніка галоўнага каманднага цэнтра УСУ. Свабодна размаўмяючы па-англійску, ад імя Міністэрства абароны Украіны ў штаб-кватэры НАТА абмяркоўваў пераход украінскай арміі на натаўскія стандарты.
У 2016 годзе ўзначаліў Аб’яднаны аператыўны штаб УСУ, які каардынаваў аператыўныя дзеянні розных украінскіх сілавікоў на Данбасе. У 2017 годзе стаў камандзірам Антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны, якая пазней стала называцца Аперацыяй аб’яднаных сіл. У 2019 годзе прызначаны камандуючым Сухапутных войск Украіны.
З пачаткам баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны быў начальнікам штаба Антытэрарыстычнай аперацыі.
8 лютага 2024 года прызначаны галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны.
Узнагароды За баі на Дэбальцаўскім плацдарме ўзнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені і пасля атрымаў званне генерал-лейтэнанта і працягваў падымацца па ваеннай іерархіі. За кіраванне паспяховай абаронай Кіева ў красавіку атрымаў зорку Героя Украіны.
Спасылкі
Хто такі Аляксандр Сырскі, камандуючы украінскім наступам пад Ізюмам
Катэгорыя:Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі (Украіна) Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Украіна)