Канстанцін Іванавіч Бахановіч (, в. Баравуха, Барысаўскі раён, Менская акруга — ) — беларускі ўрач-гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1976)Баханович, Константин Иванович (врач; род. 1931) .
Біяграфія Нарадзіўся 22 чэрвеня 1931 года ў в. Баравуха Барысаўскага раёна Мінскай акругі.
У 1957 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
Урач Магілёўскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, начальнік штаба медыцынскай службы грамадзянскай абароны Магілёўскага гарадскога аддзела аховы здароўя (1957—1960), галоўны ўрач Магілёўскай гарадской санэпідстанцыі (1960—1962), галоўны ўрач паліклінікі № 2 г. Магілёва (1962), загадчык Магілёўскага гарздададдзела (1962—1970), галоўны ўрач Магілёўскай абласной бальніцы (1970—1997), загадчык аддзялення (з 1997).
Памёр 27 снежня 2007 года.
Ушанаванне памяці У 2011 годзе ў гонар К. І. Бахановіча была ўсталявана мемарыяльная дошка на адміністрацыйным будынку Магілёўскай абласной бальніцы, заснавальнікам і першым галоўным урачом якой ён быў на працягу 27 гадоў.
Літаратура Юбилейная конференция научного общества врачей Могилевщины : тезисы докладов : [в 2 ч.] / [редколлегия: М. А. Качанов (ответственный редактор) и др.]. — Горки, 1989—1990. — 2 ч. (Форма имени: Баханович К. И.) Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002.
Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР