Сяргей Віктаравіч Асновін (нар. у годзе ў Горках) — беларускі навуковец, педагог, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1997 годзе. У 2000 годзе таксама скончыў аспірантуру Інстытуту меліярацыі і лугаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску. Працуе на пасадзе дацэнта кафедры маркетынгу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Выкладаў таксама на кафедры маркетынгу Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасціИПД. Кафедра маркетинга и менеджмента. Преподаватели и сотрудники .

У 2004 годзе ў Мінску абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Кармавытворчасць і лугаводства» на тэму «Рэалагічныя ўласцівасці зялёнай масы травы для падрыхтоўкі кансерваваных кармоў». У 2010 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта.

Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя даследаванні канцэнтруюцца вакол пытанняў фарміравання і развіцця эфектыўнай сістэмы кормавытворчасці, дынамікі развіцця галіны кормавытворчасці ў Беларусі, арганізацыйна-эканамічнай інавацыйнай дзейнасці ў галіне кормавытворчасці, сродкаў механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і інш.

Таксама даследуе пытанні прыярытэтных напрамкаў лічбавай трансфармацыі, стратэгіі ўстойлівага развіцця, фарміраванне мадэлі мадэрнізацыі ва ўмовах лічбавай эканомікі, інфармацыйнае забеспячэнне лагістыкі, выкарыстання лічбавых тэхналогій для мінімізацыі адмоўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, маркетынгавай дзейнасці, выкарыстання scm-сістэм кіравання ланцужкамі паставак у арганізацыі, пытанні альтэрнатыўнага выкарыстання інфармацыйных метадаў вядзення бізнесу пры вытворчасці прадукцыі і інш.

Аўтар 88 навуковых, метадычных і навучальных артыкулаўСпіс публкацый аўтара ў базе Google ScholarПублікацыі аўтара ў электронным каталозе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спасылкі Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі Біяграфія на сайце БДЭУ

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ