Вольга Ільінічна Дуброўшчык (нар. , в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1995).
Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1972).
Працавала ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1972, лячэбны факультэт, кафедра агульнай хірургіі, прафесар, у 2004—2010 — загадчык кафедры).
Сям’я
дачка Алена Лявонцьеўна Саваневіч (нар. 1973), урач-акушэр-гінеколаг, кандыдат медыцынскіх навук
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: абдамінальная хірургія; паталогія артэрыяльных і вянозных сасудаў; гепаталогія; колапракталогія; жоўцекамянёвая хвароба.
Узнагароды Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1993), знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2005) і інш.
Літаратура Ольга Ильинична Дубровщик : биобиблиографический указатель / Гродненский государственный медицинский университет; [составители: Е. С. Волкова и др.]. — Гродно, 2009.
Дубровщик Ольга Ильинична // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 462. Дубровщик Ольга Ильинична // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 305—306. Дубровщик Ольга Ильинична // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958—2003). — Гродно, 2003. — С. 258—259. Дубровщик Ольга Ильинична // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету : события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 296.
Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі