«Дзявятая брама» () — містычны трылер 1999 года рэжысёра Рамана Паланскага, пятнаццаты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Фільм зняты па матывах рамана «». Галоўныя ролі выканалі Джоні Дэп, Эманюэль Сенье, Лена Олін, Фрэнк Ланджэла і іншыя.
Сюжэт Дзін Корса, адзін з найлепшых спецыялістаў па пошуку, ацэнцы і скупцы рарытэтных выданняў, прымае ад уладальніка найбуйнейшай у свеце бібліятэкі акультных кніг незвычайную, але вельмі выгадную замову: вызначыць сапраўднасць фаліянта XVII стагоддзя пад назвай «Дзевяць брам у царства прывідаў», з дапамогай якога, паводле падання, можна выклікаць самога Люцыфера. Яго чакае поўнае небяспек і таямніц падарожжа па Еўропе. Але толькі тады, калі на шляху да разгадкі таямніцы «Дзявятай брамы» пачынаюць трапляцца трупы тых, з кім Дзін Корса сустракаўся зусім нядаўна, яму адкрываецца злавесная праўда. Ён разумее, што ў гэтай д’ябальскай гульні на кон пастаўлена не толькі яго жыццё, але і душа…
Акцёрскі склад
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 5 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-трылеры 1999 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1999 года Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 1999 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры Францыі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Іспаніі Катэгорыя:Містычныя фільмы Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Джона Браўнджона Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Войцех Кіляр