Мікалай Аляксандравіч Сталяро́ў (, Кіеў — , Мінск) — матэматык, прафесар (1914). Стацкі саветнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў Кіеве. У 1894 годзе скончыў матэматычнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Кіеўскага Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра. Выкладаў у Кіева-Падольскай і Фундуклееўскай жаночых гімназіяхИстория ХПИ . З 1898 года выкладаў матэматыку ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. З 1914 па 1920 год — прафесар тэарэтычнай механікі Харкаўскага тэхналагічнага інстытута. У 1920—1932 гадах працаваў у Кіеўскім універсітэце. Адначасова выкладаў у Кіеўскім інстытуце народнай адукацыі, Кіеўскім мастацкім інстытуце. З 1 верасня 1932 года М. А. Сталяроў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры тэарэтычнай механікі фізіка-матэматычнага факультэта, з 1938 года — загадчык кафедры. Адначасова з 1934 года займаў пасаду загадчыка кафедры тэарэтычнай механікі Беларускага політэхнічнага інстытута.
Загінуў у 1942 годзе ў Мінску ў час нямецка-фашысцкай акупацыі.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па ультраэліптычных квадратурах, геаметрыі, матэматычных метадах у механіцы, методыка выкладання тэарэтычнай механікі.
Сярод апублікаванага: Преобразование ультраэллиптических квадратур (Кіеў, 1899); Собрание упражнений в высшей математике (Кіеў, 1902); Введение в механику. Ч. 1—4 (Мінск, 1940—1941).
Заштатны акадэмік аддзялення Усеукраінскай акадэміі навук, старшыня матэматычнай секцыі пры Акадэміі.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Святога Уладзіміра 4-й ступені, Святой Ганны 2-й ступені, Святога Станіслава 2-й ступені.
Літаратура
Столяров Николай Александрович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 268.
Спасылкі
Сталяроў, Мікалай Аляксандравіч (матэматыка; 1870—1942) История ХПИ
Катэгорыя:Педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Харкава Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Кіева Катэгорыя:Матэматыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Стацкія саветнікі