Батальён імя Георгі Дзімітрава (, , ) — балканскі пяхотны батальён, які ўдзельнічаў у складзе Інтэрбрыгад у грамадзянскай вайне ў Іспаніі.
Гісторыя Створаны ў канцы 1936 года. 31 студзеня 1937-га ўключаны ў склад XV інтэрбрыгады, баявое хрышчэнне прыняў у бітве на Хараме (абараняў правы фланг рэспубліканскіх войскаў). У ходзе бітвы батальён, як і ўся брыгада, панёс велізарныя стратыBeevor (2006) p. 210, у баі быў забіты яго першы камандзір Іван Паўнаў-Грэбенараў. 28 верасня 1937 года быў пераведзены ў рэзервовую групу 45-й Інтэрнацыянальнай пяхотнай дывізіі, дзе быў папоўнены добраахвотнікамі. 21 лютага 1938 пераведзены ў склад 129-й інтэрбрыгады, у якой змагаліся прадстаўнікі краін Цэнтральнай Еўропы. Расфармаваны 5 кастрычніка 1938 года, яго апошнім камандзірам быў Ёзэф ПавелThomas (2001) p. 926.
Агляд Складаўся з 800 чалавек, сярод якіх налічвалася 400 балгараў, 160 грэкаў, 25 югаславаўНародни хероји Југославије, 412. стр. і 215 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Грэчаскія добраахвотнікі ўступілі ў батальён ужо сфарміраванай асобнай ротай (Грэцкая рота імя Рыгаса Ферэаса). Частка XV інтэрбрыгады нароўні з брытанскім і амерыканскім батальёнамі. Названы ў гонар балгарскага рэвалюцыянера Георгі Дзімітрава.
Літаратура Народни хероји Југославије. «Младост», Београд 1975. година. Hugh Thomas, The Spanish Civil War, 4th Rev. Ed. 2001. Antony Beevor, The Battle for Spain, 2006. Петър Драголюбов. Генерал-майор Цвятко Радойнов. С., 1961. Димитър Сирков. В защита на Испанската република (1936—1939). С., 1967. Бранко Джорджевич. Славяно-балкански интернационален батальон «Г. Димитров» в защита на Испанската република. — Известия на Института за история на БКП, 28, 1972, 271—286. Тодор Добриянов. Положениет на бълг. интербригадисти във Франция и отношението на бълг. правителство към репатрирането им. Документи. — Известия на държавните архиви, 17, 1969, 168—221. Левал, Гастон. Събитието на века. Анархистка Испания 1936—1939. Прев. [от исп.] Бистра Тошева. [с предг. от Стоян Ив. Цолов]. [С.], 1994. Драгомир Драганов. Франкизмът. История и политика. С., УИ, 1995. Венцислав Николов. Българи и испанци. Bulgaros y espanoles. С., 2005. Хосе Перес. История на Испания. Под общ. науч. ред. на Андрей Пантев. С., 2005. Евдокия Пенкова. Франция, Италия и Испания в живота и творчеството на българските поети и писатели от Освобождението до Втората световна война. С., 2005. 1982 г. — Първан Тошев. Ние още живите. Спомени. -София. Военно издателство. 1982
Спасылкі Garibaldi Les Brigades Internationals — Batallons
Катэгорыя:Батальёны Катэгорыя:Інтэрнацыянальныя брыгады