Альберта Маньелі (; ,  — , Мёдон, прыгарад Парыжа) — італьянскі мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў канкрэтнага мастацтва ў Італіі.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Маньелі вяртаецца ў Парыж, дзе і жыве да канца сваіх дзён. Становіцца шырока вядомым як адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «канкрэтнага мастацтва», аказвае ўплыў на творчасць такіх мастакоў, як Віктор Вазарэлі, Нікала дэ Сталь, Хеліа Айцісіка. У 1952 годзе Альберта Магнелі стварыў будынак Casa Astratta на Viale Beatrice d’Este 24, які лічыцца найвышэйшым выразам зліцця архітэктуры і мастацтва ў межах руху канкрэтнага мастацтва (MAC).

Творы Альберта Маньелі ўдзельнічалі ў выстаўках сучаснага мастацтва documenta I (1955) і documenta II (1959) у Каселі. У 1950 годзе ён удзельнічае ў біенале ў Венецыі. На біенале ў Сан-Паўлу ў 1951 годзе яму прысуджаецца другая прэмія. У 1954 годзе ў Бруселі, у Палацы прыгожых мастацтваў арганізуецца першая рэтраспектыўная выстаўка твораў Маньелі. У 1963 годзе ў Цюрыху праходзіць яго найбуйнейшая рэтраспектыва, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння майстра.

Катэгорыя:Мастакі Італіі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы