Васіль Васілевіч Чайка (; , вёска Цешкаў, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі краязнавец Нараўлянскага раёна і горада Нароўлі, нараўлянскі школьны настаўнік гісторыі, грамадазнаўства і сусветнай мастацкай культуры, педагог дадатковай адукацыі, дэпутат Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў (2014—2018) 27-га склікання, «выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». Біяграфія Нарадзіўся 11 кастрычніка 1965 года ў вёсцы ЦешкаўНаровля, что над Припятью-рекой на Нараўляншчыне.

Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці філалогія.

Праходзіў тэрміновую салдацкую службу на Камчатцы ў марскіх памежных частках СССР у той час, калі здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС (1986).

Пасяліўся ў Нароўлі. Працаваў настаўнікам у нараўлянскай сярэдняй школе №3, а пасля ў школе №2.

Зацікавіўся гісторыяй і культурай Нараўлянскага раёна. Штуршком для Васіля Чайкі паслужыў асабісты прыклад стваральніка і першага дырэктара Веткаўскага музея народнай творчасці Фёдара Рыгоравіча Шклярава. Васіля Чайку вельмі ўразіла, калі ён убачыў, які найбагацейшы пласт гісторыі і культуры Веткаўскага раёна дзякуючы Фёдару Шкляраву не адышоў у нябыт, а застаўся нашчадкам. Для Васіля Чайкі гэта сталася рэзкім жыццёвым паваротам. Ідэя стварыць школьны музей, прычым універсальны, які ілюструе гісторыю Нараўляншчыны з сівой даўніны і да нашых дзён, з'явілася ў Васіля Чайкі ў 1998 г.

Многія гады разам з сябрамі і вучнямі школы, якія падзяляюць яго энтузіязм, вывучае родны Нараўлянскі край, збірае экспанаты для музеяў, беражліва захоўвае памяць аб земляках і родных мясцінах. Прарабіў самаахвярную і тытанічную працу па пошуку экспанатаў для музеяў і пошуку інфармацыі аб падзеях і асобах, звязаных з Нараўлянскім раёнам. Стварыў у Нароўлі па ўласнай ініцыятыве на базе сярэдніх школ чатыры цікавыя музеі: пра гісторыю Нараўляншчыны, народных промыслах і рамёствах, а таксама ўнікальныя экспазіцыі, прысвечаныя дзяцінству, сельпоКраевед-энтузиаст из Наровли создал на базе местных школ пять музеев и планирует открыть еще два.

Першы свой музей Васіль Чайка арганізаваў нараўлянскай сярэдняй школе №3, у якой тады працаваў. Да гэтага часу там размяшчаюцца асноўныя экспазіцыі, якія ўмоўна можна падзяліць на тэмы «Музей побыту», «Музей промыслаў і рамёстваў» (2000)Музей промыслов и ремесел Наровлянского района і «Музей СельПО» (2012)Музей «СельПО» . У 2000 г. стаў кіраўніком краязнаўчага гуртка сярэдняй школы №2 у Нароўлі, дзе з 2006 г. працуе педагогам дадатковай адукацыі. У сярэдняй школе №2 ім быў створаны музей «Гісторыі Нараўлянскага раёна». Адзін з самых маладых школьных музеяў — «Дзяцінства» («Свет дзяцінства») — быў адкрыты 1 верасня 2015 г. разам з абноўленым будынкам сярэдняй школы №2 у Нароўлі. У вёсцы Галоўчыцы (Нараўлянскі раён) Васіль Чайка з паплечнікамі заснаваў свой пяты школьны музей — «Музей пошты», які 1 верасня 2016 г. быў урачыста адкрыты.

У любым са школьных музеяў можна ўзяць у рукі любую рэч, якая знаходзіцца ў экспазіцыі. Экскурсіі ў школьных музеях праводзяць самі вучні. Школьныя музеі можна наведваць жыхарам і гасцям горада. Васіль Чайка ўдзельнічае разам з дзецьмі (у тым ліку з "цяжкімі падлеткамі" і сіротамі) у паходах і велапрабегах. Падчас такіх падарожжаў школьнікі разам з педагогам шукаюць невядомыя магілы, пазнаюць іх гісторыю, а затым пішуць творчыя і навуковыя працы.

Васіль Чайка ў 2008 годзе выказваўся, што мог бы перадаць частку сваіх экспанатаў у музей, які можа быць створаны ў адрэстаўраваным будынку нараўлянскага палаца Горватаў.

Разам з Андрэем Горватам прыняў удзел у стварэнні дакументальна-пазнавальнага фільму аўтарства і рэжысуры Аляксандра Матафонава «Лабірынты. Зачараваныя замкі панаў Горватаў» (2009) для беларускага тэлебачанняЛабірынты. Зачараваныя замкі паннаў Горватаў.

Быў абраны дэпутатам Нараўлянскага раённага савета дэпутатаў 27-га склікання і заступіў на пасаду 23 сакавіка 2014 г. — да 18 лютага 2018 г.

У чэрвені 2016 г. стаў пераможцам гомельскага абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Педагог дадатковай адукацыі-2016» і быў узнагароджаны дыпломам першай ступені ад упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкамаВасилий ЧАЙКА — лучший педагог области!. У 2016 г. стаў лаўрэатам беларускага рэспубліканскага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі 2016 года», на якім атрымаў дыплом 3-яй ступені. На IV Міжнародным форуме музеяў створаны ім у Нароўлі школьны музей «Дзяцінства» («Свет дзяцінства») атрымаў дыплом 3-яй ступені.

За эфектыўную арганізацыю грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі і дзяцей быў узнагароджаны юбілейнымі медалямі «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»Финалисты Педагог года. Чайка Василий Васильевич .

У 2025 годзе Васіль Чайка стаў адным з герояў дакументальнага фільма італьянскага рэжысёра Карыма Галічы «Буслы Чарнобыля», што быў адабраны на VIII Міжнародны кінафестываль i-Fest у Італіі. Фільм распавядае, як сотні тысяч дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе, аздараўляліся ў Італіі дзякуючы «Праектам салідарнасці», і гэты вопыт змяніў іх жыццёЛитвин, А. «Аисты Чернобыля» покоряют итальянские экраны / А. Литвин // Прыпяцкая праўда. — 13 верасня 2025. — № 37. — С. 8..

Публікацыі З'яўляецца адным з аўтараў кнігі «Наровлянщина самобытная и современная» (2015)Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В.В. Шляги, а таксама мноства публікацый, галоўным чынам, у нараўлянскай раённай газеце «Прыпяцкая праўда» па гісторыі і краязнаўству Нараўлянскага раёна і горада Нароўлі, дзе працуе штатным журналістам. Відэа Василий Чайка // youtube.com Наша История! беседа с Василием Чайка // youtube.com Музей Василия Чайки - Наровля - часть 1 // youtube.com Музей Василия Чайки - Наровля - часть 2 // youtube.com Музей Василия Чайки - Наровля - часть 3. Ремесло // youtube.com Лабірынты. Зачараваныя замкі панаў Горватаў

Літаратура Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В.В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с. Спасылкі Чайка Василий Васильевич // chinovniki.info Как заинтересовать школьников изучать историю своего края // zviazda.by Дело жизни Василия Чайки // gp.by Наровля, что над Припятью-рекой // sb.by Краевед-энтузиаст из Наровли создал на базе местных школ пять музеев и планирует открыть еще два // sb.by “Вучням нельга забараняць кранаць экспанаты” // nastgaz.by Музей в новой кративной экономике Василий ЧАЙКА — лучший педагог области! Литвин, А. «Аисты Чернобыля» покоряют итальянские экраны / А. Литвин // Прыпяцкая праўда. — 13 верасня 2025. — № 37. — С. 8.

Катэгорыя:Постаці Нароўлі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Выдатнікі адукацыі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання