Валатаўско́е — штучнае возера ў Цэнтральным раёне ГомеляГомель. План города. Гомельский район. Карта  [Карты] / редактор В. А. Змачинская. — Минск : Белкартография, 2018. — Квадрат 5В.Томаш, М. С. Современное состояние и использование водоемов урбанизированных территорий (на примере г. Гомеля) // Весці БДПУ. — Серыя 3. — 2020.  — № 3. — С. 51.. Самае вялікае возера ў так званым Валатаўскім каскадзе азёрТомаш, М. С. Современное состояние и использование водоемов урбанизированных территорий (на примере г. Гомеля) // Весці БДПУ. — Серыя 3. — 2020.  — № 3. — С. 53.. Плошча — прыблізна 0,3 км²Падлічана пры дапамозе сервісу Google Карты.. Знаходзіцца між жылымі масівамі Прудок, Валатава, Клёнкаўскі, Старая Валатава, Мельнікаў Луг і возерам Бурае Балота. Узнікла ў 1970-я гг. ў выніку асушэння вялікага балота (прасціралася між Прудком і Старой Валатавой) і кар’ерных работ па здабачы пяску для стварэння гідранамыўнай падушкі пад будаўніцтва будучых навакольных мікрараёнаўСтроительная летопись города : [научно-популярное издание] / в вып. дан. авт.: Б. М. Захарин, Ю. Э. Глушаков, А. В. Коноваленко, А. А. Чачин; ред. кол.: В. И. Пилипец и др. ; фото М. А. Амелиной и др. — Гомель : Вечерний Гомель-Медиа, 2011. — С. 187.. Не блытаць з гістарычным Валатаўскім (Волатаўскім) возерам, вядомым сёння як пратока Валатава.

Станам на 2022 г. часткова ўпарадкаванае. На ўсходнім беразе размяшчаецца праваслаўны Спаса-Праабражэнскі храмНаша история // Спасо-Преображенский храм г. Гомеля.. На паўднёва-ўсходнім — зона адпачынку з пляжамМеста разрешённые для купания в Гомельской области // Гомельская областная организация ОСВОД. і спартыўнымі пляцоўкаміСычкова, Т. Новая зона отдыха приглашает в гости! // Гомельские Ведомости, 17 Сентября 2021.. Паўднёвы бераг аблюбаваны жыхарамі прылегалага мікрараёна для ладжання пікнікоў. Возера з’яўляецца адным з улюбёных месцаў для аматараў рыбнай лоўлі (у тым ліку, зімовай парой). Перыядычна выкарыстоўваецца для спаборніцтваў па водна-маторным спорцеГл., напр.: Чемпионат Республики Беларусь по водно-моторному спорту проходит в Гомеле // Гомельские Ведомости, 2 Июля 2016..

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Азёры Гомеля